Архив новостей - Стриговская средняя школа
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.02.2020

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 10.02.2020 г. па 17.02.2020 г. у ДУА “Стрыгаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Мэта правядзення тыдня: 

Выхаванне цікавасці да вывучэння роднай мовы і нацыянальнай культуры праз самарэалізацыю вучняў у разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах.

 Задачы:

1. Развіць пазнавальную цікавасць вучняў да прадмета;

2. Развіваць творчыя здольнасці навучэнцаў праз далучэнне іх да беларускай гісторыі і культуры;

3. Прывіваць навыкі самастойнай працы;

4. Выхоўваць у вучняў патрыятызм, павагу і гонар да культурнай і гістарычнай спадчыны краіны;

5. Папулярызацыя роднай мовы, літаратуры, культуры.

  

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры быў праведзены згодна з зацверджаным планам.

Напярэдадні было абвешчана пра выпуск сценгазет і малюнкаў.

10 лютага адбылося адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Вучням аб’явілі план Тыдня.

У гэты дзень настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Паліводай В.В. быў праведзены турнір аматараў беларускай спадчыны “Мой чароўны беларускі край” паміж 7-8 класамі. Мэтай мерапрыемста было абудзіць цікавасць вучняў да беларускай спадчыны, спрыяць выхаванню павагі вучняў да нацыянальнай культуры. Турнір праходзіў па прынцыпу “Свая гульня”, дзе вучням былі прапанаваны 7 катэгорый (“Народныя святы”, “Займальная хвілінка”, “Славутыя імёны”, “Наша кухня”, “Беларускі касцюм”, “Помнікі архітэктуры”), у кожнай з іх можна было выбіраць пытанні коштам ад 10 да 50 балаў. У выніку перамогу атрымаў 8 клас.

           

 11 лютага стартаваў конкурс сценгазет па беларускай мове і літаратуры. Прынялі ўдзел вучні 5, 6, 8, 9, 10, 11 класаў. Па меркаванню журы, месцы за сценгазеты размеркаваліся наступным чынам:

1 месца – 5 клас

2 месца – 10 клас

3 месца – 8,9 клас

6 клас і 11 клас атрымалі пісьмы падзякі.

  

Была арганізавана выстава малюнкаў “У свеце казак”, пераможцам якой стаў вучань 8 класа Трушко І.

Вучні 7 класа пад кіраўніцтвам Паліводы В.В. падрыхтавалі інсцэніроўку твора Змітрака Бядулі “На Каляды к сыну”:

  

  12 лютага настаўнік беларускай мовы і літаратуры Палівода В.В. разам з вучнямі 8 класа правялі завочную экскурсію для 5 класа  па этнагарфічнаму куточку. Мэтай мерапрыемства было пазнаёміць вучняў з прыладамі працы мясцовага насельніцтва, выклікаць цікавасць да народнай спадчыны:

  

 Паміж 5-6 класамі настаўнікам Паліводай В.В. былі праведзены Алімпійскія гульні “Ведай роднае слова”. Мэтай мерапрыемства было стварыць умовы для абагульнення ведаў вучняў, набытых на уроках беларускай мовы і літаратуры; удасканальваць навык групавой работы; развіваць творчыя здольнасці, артыстызм, выхоўваць цікавасць да моўнага багацця беларускага народа.

У гульні ўдзельнічалі зборныя каманды “Сказ” і “Слова”. Былі праведзены наступныя конкурсы:

1. Конкурс “Прывітанне”.

2.Конкурс капітанаў “Канструяванне слоў”.

3. Конкурс “Словы-змейкі”.

4. Конкурс “Пазнай твор па яго пачатку”.

5. “Вам словы, юныя паэты!”

6.Конкурс балельшчыкаў.

7. Конкурс “Папацей, грамацей!”

8. Конкурс “Спрыт, знаходлівасць і розум”.

9. Конкурс “Аматары беларускага фальклору”.

10. Конкурс “Пазнай фразеалагізм”.

У выніку напружанай барацьбы перамагла зборная каманда “Сказ”:

                                                   

У гэты дзень настаўнікам Паліводай В.В. сумесна з вучнямі 11 класа быў праведзен конкурс чытачоў, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння Рыгора Барадуліна. Мэта мерапрыемства: пазнаёміць вучняў з асобай пісьменніка і яго творчасцю; удасканальваць навыкі выразнага чытання; выхоўваць павагу да постаці Рыгора Барадуліна:

 

У конкурсе прынялі ўдзел 17 вучняў. Узровень падрыхтаванасці быў здавальняючы. Усе вучні з адказнасцю аднесліся да твораў. Пераможцамі сталі 6 чалавек, астатнім былі ўручаны пісьмы-падзякі за ўдзел :

Дземчык Аліна(2 клас) – 1 месца
Сарока Арсеній (5 клас) – 1 месца
Піўчык Ксенія (11 клас) – 1 месца
Ісаеў Цімур (8 клас) – 2 месца
Марчук Вікторыя (9 клас) – 3 месца
Марчук Дзіяна (10 клас) – 3 месца

14 лютага настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Мядзведзевай Л.С. была праведзена гульня “Любі, ведай, шануй роднае слова” сярод 5-6 класаў. Мэта : падтрымліваць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры; фарміраваць нацыянальную свядомую асобу, яе менталітэт; пашыраць агульны і лінгвістычны кругагляд навучэнцаў.

Конкурс праходзіў у форме спаборніцтва, у якім перамагла каманда 5 класа.

 Паміж 9-10 класамі настаўнік Мядзведзева Л.С. правяла падарожжа-віктарыну “Жывое ў вяках беларускае слова…”. Мэта: пашырыць веды вучняў аб паходжанні і асноўных этапах станаўлення сучаснай беларускай літаратурнай мовы, ролі славутых дзеячаў у яе развіцці; развіваць творчыя здольнасці вучняў; садзейнічаць выхаванню грамадзянскасці, павагі і любові да роднай мовы. 

Падарожжа праходзіла з удзелам вучняў-чытальнікаў, задаваліся пытанні, прыводзіліся гістарычныя звесткі пра старажытныя княствы, распавядалася пра нашых славутых дзеячаў культуры і літаратуры:

 

 У гэты дзень настаўнікам Наумук М.Я. было праведзена пазакласнае мерапрыемства “Табою ганаруся, Беларусь!” Мэта: развіваць інтэлектуальныя здольнасці вучняў, іх камунікатыўную і эстэтычную культуру; падтрымліваць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры.

У ходзе мерапрыемства вучні былі падзелены на 2 каманды: “Вандроўнікі” і “Нашчадкі”. Было праведзена 5 тураў : “Кобрыншчына”, “Мова” – фразеалагізмы, іх значэнне і рускія эквіваленты, “Літаратура”, “Гісторыя Беларусі”, “Культурная спадчына”. Усе туры ўключалі пытанні суадносна іх назвам.У канцы турніра каманда “Нашчадкі” атрымала перамогу.

  

 15 лютага настаўнікам Наумук М.Я. праводзіліся Вячоркі “Хата з матчынай душой”.
Мэта: пашырэнне ведаў вучняў пра асноўныя духоўныя каштоўнасці беларускага народа, яго традыцыі і культуру.

 На працягу мерапрыемства былі прадэманстраваны рэчы хатняга ўжытку, ручнікі, расказана пра прадметы хатняга быту, традыцыі, разыграна  сцэнка Вячорак.

17 лютага адбылося закрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры. На лінейке вучням былі уручаны граматы і пісьмы падзякі, прадэманстраваны відэаролік “Па старонках Тыдня беларускай мовы і літаратуры”.

 

Усе праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі фарміраванню цікавасці да прадмета “Беларуская мова і літаратура”.

Фотоматериалы